Блогер і маркетолаг Пілюгіна арыштаваная на 15 сутак



Блогер і маркетолаг Анастасія Пілюгіна арыштаваная на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы.

Рашэнне вынес 30 ліпеня суддзя суда Партызанскага раёна Менска Міхаіл Макарэвіч. Гэты ж суддзя арыштаваў на 15 сутак сябра Пілюгінай Уладзіслава Піртаня.

Абодва былі затрыманыя 29 ліпеня і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці на падставе арт. 24.3 КоАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). На судзе Пілюгіна паведаміла, што была дапытаная ў КДБ згодна з арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Дома ў яе прайшоў вобшук.

belapan.by