Блогер Вольга Такарчук выйшла з гомельскай калоніі



Ютуб-блогер Вольга Такарчук выйшла з гомельскай калоніі, поўнасцю адбыўшы свой тэрмін, паведамляе «Еўрарадыё».

Маці двух непаўналетніх дзяцей затрымалі 2 сакавіка 2021 года. Летась у снежні яе прыгаварылі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Такарчук абвінавачвалася па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 391 – “Абраза суддзі альбо народнага засядацеля”, 188 – “Паклёп” і 342 – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Па версіі следства, Вольга брала ўдзел у трох акцыях пратэсту – 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года, падчас якіх «упарта парушала грамадскі спакой» і блакавала рух транспарту. Вользе Такарчук таксама ставіцца ў віну тое, што яна на сваім Ютуб-канале размясціла ролікі, якія змяшчаюць абразу суддзі суда Першамайскага раёна Менска.

[manual_related_posts]