Блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку ў карцары



Блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку ў карцары. Пра гэта паведаміў яе бацька Андрэй Такарчук.

«Яна абвясціла галадоўку праз надуманую падставу для змяшчэння яе ў карцар. Тэрмін 7 сутак, з 7 па 14 чэрвеня. Оля ў цэлым адчувае сябе нядрэнна, але карцар ёсць карцар. З ёй працуе псіхолаг», — сказаў ён.

Пра тое, што блогерку змясцілі ў карцар, бацькі даведаліся ўчора, калі ў турме ў Жодзіне ў іх не прынялі перадачу для дачкі. Сёння, 9 чэрвеня, з Вольгай сустрэўся адвакат. Паводле бацькі, Вольга Такарчук ужо трэція суткі галадае, не прымае ежу, толькі п’е ваду. У сувязі з гэтым з ёй працуе псіхолаг, да якога Вольга прэтэнзій не мае.

Андрэй Такарчук спадзяецца, што з прычыны праблем з ціскам дачку змесцяць у лячэбны стацыянар. Са слоў адваката, яна напісала пра гэта ў сваім звароце на імя кіраўніцтва турмы.