Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятару пад падпіску



Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з Ізалятару часовага ўтрымання пад падпіску.

Вольгу Такарчук схапілі 2 сакавіка ў межах артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу. Тады ў розных гарадах Беларусі сілавікі затрымалі блізу трох дзясяткаў адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.

На мінулым тыдні Вольгу Такарчук спрабавалі выклікаць у РУУС Першамайскага раёну сталіцы, аднак позву яна не атрымала.

2 сакавіка яна затэлефанавала маці і паспела сказаць, што яе «забіраюць». Прычынай нібыта «абраза службовай асобы».

Папярэдні раз Вольгу Такарчук праваахоўнікі ўзялі 25 студзеня — тады яе муж Дзмітры растлумачыў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала шарыкі з вакна.

Youtube-канал Вольгі Такарчук налічвае больш за 32 тысячы падпісчыкаў.

novychas.by