Блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі 1,5 года калоніі



Сёння быў вынесены прысуд блогерцы Вользе Такарчук. Паводле Следчага камітэта, яна брала ўдзел у пратэставых маршах у Менску 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года. Таксама Вользе закідалі ў віну відэаролік нібыта з “абразамі суддзі Першамайскага раёна Менска” і “ненарматыўнай лексікай”.

Вольга Такарчук была затрыманая сёлета 18 траўня, з таго часу знаходзіцца пад вартай. У яе двое дзяцей: сямі і чатырох гадоў.