Блогеру Ціханоўскаму прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту



У бліжэйшы час у Берасці мусіць адбыцца працяг суда над Валерам Фамінскім, які амаль увесь мінулы тыдзень правёў у ізалятары, хоць на «суткі» асуджаны не быў. Фамінскага затрымалі 10 траўня пасля нядзельнай акцыі па «кармленні галубоў». У аўторак яму прысудзілі 30 базавых велічынь штрафу і адразу пасля суда затрымалі ізноў. Пасля гэтага ён яшчэ трое сутак прабыў у ізалятары. У пятніцу пасля сканчэння 72-гадзіннага тэрміну зняволення актывіста адпусцілі, а судовае пасяджэнне перанеслі на наступны тыдзень.

Суд Савецкага раёна Гомеля асудзіў яшчэ на 15 сутак блогера Сяргея Ціханоўскага. На волю ён выйдзе толькі 5 чэрвеня.

Шэраг судоў прызначаны таксама ў Наваполацку, Віцебску, Менску, Вілейцы, Гомелі ды іншых гарадах Беларусі.

Поўны спіс можна знайсці на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» і сайце «Радыё Рацыя».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]