Блуканні па пакутах Марыі Альфяровіч, маці забітага жаўнера



Марыя Альфяровіч з Менска, маці забітага жаўнера беларускага войска, атрымала адказ з пракуратуры Менскага раёна, дзе папярэджваецца, што магіла яе сына ў пасёлку Міханавічы знаходзіцца на “незаконна занятым участку зямлі” і можа быць вынесеная “за межы месцаў пахавання”. Яе сын Аляксандр быў забіты 24 гады таму ў частцы 19-764 у Лідзе. Справа атрымала тады шырокі розгалас у прэсе – ад афіцыйнай тады “Комсомольской правды” да шэрагу незалежных выданняў.

Матэрыялы афіцыйнай перапіскі Марыны Альфяровіч з інстанцыямі займаюць за 24 гады 30 скрынь. Але расказвае гісторыю пра свайго забітага сына, нібыта, як гэта было ўчора.

Марына Альфяровіч: Сын ахоўваў склады ўзбраенняў акурат у часе распаду Савецкага Саюза. Калі ад гадзіны да чатырох ночы афіцэры рабавалі склады і па заведзеных дарожках перапраўлялі зброю паўз літоўскую ды латвійскую межы – балазе, былі непадалёк. На ахову ставіліся адны і тыя ж жаўнеры, што ведалі пра масавыя крадзяжы зброі. Яны і самі пра сябе ведалі, што з’яўляюцца “расстрэльнай камандай”. Саша пры апошняй сустрэчы ў Менску так мне і сказаў – “такія як я, назад не вяртаюцца”. Я спрабавала ехаць у частку разам з ім, але ён абярнуў усё на жарт. А 6 траўня 1994 ён быў расстраляны – дагэтуль невядома як і кім. Пры чым, куляй са змешчаным цэнтрам цяжкасці. Калі сына прывезлі з Ліды ў гадзіну ночы, разарвала рубашку – а там адно рыззё! Ляжалі толькі асобна ўзятая галава, кавалак шыі ды кісці рук. Падставілі нейкага душэўна хворага хлопца. Ані судова-медыцынская экспертыза, што была праведзеная з парушэннямі, ані Гарадзенская і генпракуратура не адказала на мае 72 пытанні, што я паставіла цягам доследу разам з праваабаронцай Кацярынай Садоўскай. Дзякуй экс-міністру Паўлу Казлоўскаму, які ў артыкуле “Кулі ляцяць” у 2001 годзе адназначна выказаўся – так, Саша Альферовіч забіты менавіта кулямі, што прымяняюцца ў беларускіх вайсковых частках. І гонарам Міністэрства абароны было б плаціць маці за страту кармільца. Я сустракалася і асабіста з Лукашэнкам, які пагутарыў са мной і даў “слова прэзідэнта” разабрацца. Але хутка зразумела, што “прэзідэнт врот” і ў сённяшняй Беларусі справа Сашы не будзе даследавана ніколі. Бо ўсё і рабілася, а мо і робіцца, на дзяржаўным узроўні…

Кацярына СадоўскаяЯ ўяўляю колькі маці яшчэ будуць плакаць – не адна Марыя Рыгораўна такая…

Зараз Марыя Альфяровіч разам з міжнародным праваабарончым цэнтрам “Вече” падрыхтавала матэрыялы крымінальнай справы пра сына Аляксандра для перадачы ў міжнародныя судовыя інстанцыі ў Швейцарыі.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя