Больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці



Вынікі адміністрацыйных судоў над грамадскімі актывістамі, якія праходзілі 26 снежня:

Аляксей Прохараў (Віцебск), складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў “жывым ланцугу”). Суд Віцебскага раёна, 11.00. Суддзя – Міхаіл Зубеня. Вынік – 5 базавых велічынь штрафу (127,5 рублёў).


Наталля Саматыя (Менск), складзены пратаколы па ч.1 артыкула 23.34 КаАП, за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці 7 і 8 снежня. Суд Маскоўскага раёна, 09.10 (каб. 217). Суддзя – Лідзія Целіца. Сведкамі выступалі супрацоўнікі АМАП Руслан Кавальчук, Віталь Свецік, Андрэй Штоп і Герасімовіч Раман. Вынік – штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Алесь Лагвінец (Менск), складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 09.10. Суддзя – Юрый Машкетаў. Вынік – штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій), складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 9.10 (каб.237). Суддзя – Віктар Казак.  Вынік – штраф 50 базавых велічынь (1275 рублёў).


Алена Талстая, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня. Суд Маскоўскага раёна, пачатак у 9.10. Суддзя – Таццяна Мотыль. На судзе зачыталі паказанні сведкаў Масючэнкі, Шантора, Казадоя, Міціна і Ганчаронка

Вынік – 5 сутак арышту і 50 базавых штрафу (1275 рублёў). Талстую арыштавалі ў залі суда. Яна абвясціла галадоўку. 

Андрэй Войніч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 217). Суддзя – Лідзія Целіца. Вынік – штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Шчасная І.В.,  складзены пратакол па ч.1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, пачатак у 10.10. Суддзя – Юрый Машкетаў. Вынік – штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Зміцер Казакевіч, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 10.10 (каб. 135). Суддзя – Таццяна Мотыль. Вынік – штраф 50 базавых велічынь (1275 рублёў).


Ілля Дабратвор, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна, 11.00. Суддзя – Віктар Казак. Вынік – штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў).


Павел Севярынец, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі 7 снежня). Суд Фрунзенскага раёна, 11.00. Суддзя – А.А. Скуратовіч. Вынік – штраф 50 базавых велічынь (1275 рублёў).


Пётр Папраўка,  складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП . Суд Савецкага раёна, 12.00. Суддзя – Аляксандр Воўк. Вынік – штраф 20 базавых велічынь (510 рублёў).


Дзяніс Садоўскі, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП. Суд Савецкага раёна, 12.20. Вынік – штраф 20 базавых велічынь (510 рублёў).

паводле http://spring96.org/

***

Больш за 15 судоў над удзельнікамі акцый 7 і 8 снежня супраць інтэграцыі з Расеяй праходзіць у Менску. Па некаторых з іх ужо вядомыя вынікі.

Сярод асуджаных – Наталля Саматыя. Суддзёй выступіла Лідзія Целіца. Сведкамі былі Руслан Кавальчук, Віталь Свецік, Андрэй Штоп і Герасімовіч Раман. Усе яны – супрацоўнікі АМАП. На суд яны не прыйшлі, але іх “паказанні” сведчылі пра тое, што Наталля Саматыя прымала актыўны ўдзел у акцыі, трымала бел-чырвона-белы сцяг і скандавала “Жыве Беларусь”. Рашэнне суда – штраф у 30 базавых велічынь (765 рублёў).

– Я ўсхваляваная. Мае 30 базавых – гэта не такая высокая лічба ў параўнанні з тым, які прысуд быў Алене Талстой. Ёй далі 5 сутак. Яна мая сяброўка, таму я хвалююся.

Алене Талстой з Руху салідарнасці „Разам” прысудзілі 5 сутак і вывелі пад канвоем з зала суда. Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў), які назіраў гэта, крыкнуў “Ганьба суду!”. У яго самаго таксама быў суд:

– Мне прысудзілі 50 базавых велічынь, што складае больш 1000 рублёў. І мне прыйдзецца з маёй пенсіі, якая складае ўсяго 270 рублёў, сплочваць. Вылічваць будуць, відаць, да канца майго жыцця. Бо гэта ўжо не першы прысуд. Гэтыя прысуды паказваюць, якія адносіны ў нашай улады да беларускіх патрыётаў, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць нашай краіны.

Такое рашэнне ў дачыненні да айца Вікенція абвясціў суддзя Віктар Казак.

Сёння, 26 снежня, і цягам тыдня суды працягваюцца. Стала вядома, што ўдзельнікам акцыі 20 снежня ўжо дасылаюць позвы ў міліцыю. Сярод іх актывіст Яўген Батура і былая кандыдатка ў дэпутаты Алана Гебрэмарыям.

Больш інфармацыі па прысудах можна знайсці на сайце ПЦ Вясна.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя