Больш за 330 грузавікоў стаяць на мяжы з Літвой



На выездзе з Беларусі ў Літву ў чарзе на мяжы стаяць звыш 330 фур. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Па дадзеных на 8:00 5 лютага, больш за ўсё фур чакае выезду ў пункце пропуску «Каменны Лог» — 140. У «Катлоўцы» ў чарзе знаходзяцца 90 грузавікоў. Крыху менш у «Прывалцы» — 37, «Беняконях» — 64.

На выездзе з Беларусі ў Польшчу і ва Украіну чэргаў у пунктах пропуску няма.

belta.by