Больш за 50 пацыентаў адной бальніцы ў Расеі заразіліся каронавірусам



Па афіцыйна непацверджанай версіі, людзей мог заразіць лекар, чые дзеці незадоўга да гэтага вярнуліся з Еўропы.

Больш за 50 выпадкаў заражэння каронавірусам выяўлена ў Эжвінскай бальніцы Сыктыўкара, з іх толькі 32 – за апошнія суткі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага аператыўнага штаба. Па дадзеных мясцовых СМІ, пацыентаў бальніцы мог заразіць лекар, чые дзеці ў канцы лютага пабывалі ў еўрапейскай краіне. Аднак афіцыйна гэтую інфармацыю не пацвярджаюць ні ўлады, ні прадстаўнікі наглядных органаў.

„Як і чакалася, усе новыя выпадкі зарэгістраваныя ў ачагу Эжвінскай бальніцы. Усе пацыенты праходзяць курс лячэння. Прыняты меры па недапушчэнні далейшага распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Ачаг лакалізаваны, гарадская бальніца ў Эжве працуе ў рэжыме найстрогага каранціну. Па ўсіх пытаннях, звязаных з процідзеяннем і прафілактыкай каронавіруса, мы цесна ўзаемадзейнічаем з кіраваннем Расспажыўнагляду па Рэспубліцы Комі „, – прывяла прэс-служба кіраўніка рэгіёну словы міністра аховы здароўя Рэспублікі Комі Дзмітрыя Бярэзіна.

У выніку на 1 красавіка ў Комі ўсяго пацверджана 54 выпадкі заражэння новай каронавіруснай інфекцыяй: адзін – у студэнта з Ірана, які ўжо ачуняў і выпісаны, яшчэ 53 выпадкі выяўлена ў Эжвінскай бальніцы. 

tass.ru