Больш за 500 чалавек узялі ўдзел у рэканструкцыі абароны Берасця



22 чэрвеня ў Бересцейскай крэпасці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці ахвяр вайны 1941-45 гг.

Ноччу на плошчы Цырыманіялаў прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны 76-й гадавіне пачатку вайны паміж Германіяй і СССР. Яго ўдзельнікі распавялі прысутным трагічную гісторыю абароны крэпасці, а затым прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да вечнага агню і плітаў некропаля.

Затым прысутныя перамясціліся на тэрыторыю Кобрынскага ўмацавання, дзе прайшла ваенна-гістарычная рэканструкцыя „22 чэрвеня. Берасцейская крэпасць”. Удзел у ёй прынялі звыш 500 рэканструктараў з 11 краін, якія ўзнавілі эпізоды гераічнай абароны крэпасці ад ворага.

 

tut.by