Больш за 800 чалавек эвакуявана cа школ у Віцебску



Больш за 800 чалавек эвакуяваныя з-за паведамлення пра мініраванне школ у Віцебску, інфармуе афіцыйны тэлеграм-канал УУС Віцебскага аблвыканкама.

Адзначаецца, што 9 сакавіка ў міліцыю звярнулася дырэктар адной з навучальных устаноў. Яна паведаміла, што на электронны адрас школы паступіла паведамленне пра мініраванне ўстановы адукацыі. Вучні і персанал былі неадкладна эвакуяваныя.

„Супрацоўнікамі СПГ в/ч 5524 абследуецца будынак і прылеглая да яго тэрыторыя. Устанаўліваецца асоба „мінёра”. Аналагічнае паведамленне паступіла і ў адрас яшчэ сямі школ абласнога цэнтра”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы працуюць праваахоўнікі.

belapan.by