Бостан паціху вяртаецца да звычайнага жыцця



З кожным днём адкрываецца ўсё больш аб’ектаў, але мала хто яшчэ вяртаецца ў офісы. Так мяняецца жыццё падчас пандэміі ў Бостане, што ў ЗША.

Нельга сказаць, што эпідэмія каронавірусу завершылася, але ёсць пазітыўныя зрухі, — распавёў беларус Сяргей Гануш:

– Па-першае, усе імкнуцца выконваць правілы. Маскі абавязковыя ў публічных месцах, дзе нельга выканаць сацыяльнае дыстанцыянаванне. Я бачу розныя адказы людзей на сённяшную сітуацыю. Некаторыя людзі вельмі эмацыйна рэагуюць, пішуць у сацыяльных сетках, хочуць, каб людзі нават на вуліцы насілі маскі.

Агульная колькасць хворых на каронавірус у Бостане на дадзены момант складае 109 тысяч. Пры гэтым амаль што 89 тысяч ужо здаровыя.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя