Бронепрабег “Дарога мужнасці” завітаў у Бярозу



Ужо другі год запар 22 чэрвеня – пачатак вайны Германіі з Савецкім Саюзам – у Бярозе  адзначаецца разам з удзельнікамі бронепрабегу Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі пад назвай “Дарога мужнасці”.

Удзельнікі бронепрабегу завіталі ў Бярозу на зваротнай дарозе з Берасця. Улады сустрэлі  іх караваем. У скверы воінаў-інтэрнацыяналістаў ля царквы Архангела Міхаіла адбыўся мітынг. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, праваслаўныя святары і гараджане.

Гэта мерапрыемства прысвечана Дню ўсенароднай памяці і смутку, кажа ўдзельнік бронепрабегу з Казахстана:

 – У складзе дэлегацыі масквічы, беларусы, казахстанцы. Мы, напрыклад, з Казахстана, горад Паўладар. Штогод выязджаем на вахты памяці. Прыязджаем у Расею. Ушаноўваем памяць нашых прадзедаў, якія загінулы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Гараджане па-рознаму паставіліся да бронепрабегу:

 – Дзеды ў нас ваявалі, прадзеды.

 – Прыйшлі, каб сустрэць удзельнікаў марафона. Прывёў сваіх унукаў.

 – Гэта хочуць паказаць, што Расея і Беларусь разам абараняюцца… але я не бачу ніякіх ворагаў з боку Еўропы. Таксама і з боку Амерыкі. Мы ім зусім не патрэбныя. Менавіта Расея для нас небяспечная.

Дзецям дазвалялася лазіць па тэхніцы і рабіць здымкі. У мінулым годзе ў Бярозе гэтае мерапрыемства выклікала большую зацікаўленасць і было больш шматлюдным.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя