БРСМ адпраўляе гастарбайтэраў у Польшчу



Столінскія „камсамольцы” адпраўляюць гастарбайтэраў у Польшчу. Адзін з кіраўнікоў БРСМ шукае хлопцаў на пагрузку і сартаванне гародніны.

Студэнцкі атрад для працы ў Польшча Столінскі райкам „БРСМ” фармуе да 1 чэрвеня.

Як паведаміў „Медыя-Палессю” адзін з кіраўнікоў Столінскага „БРСМ” Вадзім Заруба, для працы ў Польшчы патрабуюцца маладыя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.

Прымаюцца толькі асобы, якія не баяцца фізічнай працы і з’яўляюцца сябрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Працы павінны пачацца з 2 ліпеня.

Вадзім Заруба адзначае, што студатрадаўцам будзе аказана дапамога ў афармленні віз. Наймальнікі абяцаюць годную аплату працы.

Для працы ў Польшчы атрад у раёне ствараецца ўпершыню.