Брудная правакацыя бярозаўскай міліцыі



Актывіст з Белаазёрска Валер Вашкевіч падпісаў пагадненне пра супрацоўніцтва з бярозаўскай міліцыяй пад ціскам.

Каб вырвацца з рук міліцыянтаў, прыйшлося адкрыць свой акаўнт з закрытага тэлеграм-чата „Белаазёрск-97”. На ўсе астатнія пытанні, якія іх цікавілі, адказваў: не ведаю, не памятаю. Адразу пасля вызвалення папярэдзіў сваіх сяброў. Схіляючы да супрацоўніцтва, бярозаўскія міліцыянты ўжылі брудныя правакацыйныя метады, расказвае Валер Вашкевіч:

– У канцы кастрычніка, 27-га, я павінен быў забраць у Бярозе газету «Брестское время». А там аказаліся супрацоўнікі РАУС. І калі я забіраў гэтую перадачу нібыта з газетамі, там аказаліся не газеты. Мяне затрымалі. Даставілі ў РАУС. Цэлая спецаперацыя была наладжана. На самой скрынцы, якую я павінен быў забіраць з газетамі, было напісана маркерам: «Гэта не газеты. Бяроза, міліцыя». Пачалі пужаць: «Што ў скрынцы? Патроны?»

Паводле Валеры Вашкевіча, пасля гэтага ён моцна захварэў, месяц праляжаў у пасцелі з высокай тэмпературай. Вядома, супрацоўнічаць і не збіраўся, таму прыйшлося пакінуць Беларусь.

Цалкам матэрыял:

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]