„Brutto” зоймецца дабрачыннасцю



Музыкі з гурту „Brutto” ўзялі шэфства над менскім Домам-інтэрнатам для пенсіянераў і інвалідаў.

«Як і абяцалі, перавялі на рахунак Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў суму са здабытых сродкаў за канцэрт у «Мінск-Арэне». Бачым, што дапамога была патрэбнай, і рады, што можам дапамагчы сваім землякам. Надумалі ўзяць шэфства над інтэрнатам і дапамагаць па магчымасці. Верым у Дабро, і Верыць будзем!» — паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурту ў «Фэйсбуку».