Бяроза адзначае сваё 540-годдзе



Горад Бяроза адзначае сваё 540-годдзе. Свята запланавана з размахам на 2 дні. Першы дзень з 9 раніцы да позняй ночы. Галоўная вуліца горада перакрыта ад транспарту. Мерапрыемствы праходзяць адразу на розных вуліцах. Акрамя галоўнага гістарычнага месца горада – Картэзіянскага манастыра.

Свята атрымалася шматлюдным і шыкоўным. Пачалося з шэсця работнікаў прадпрыемстваў горада. Якіх віталі з вялікай зробленай сцэны. Кіраўніцтва горада і запрошаныя госці назіралі за шэсцем з імправізаванай трыбуны. 

Людзям не спадабалася забарона продажу алкаголя ў крамах. Скептычна ацэньваліся гучныя вітанні вядучых свята “тонучых” прадрыемстваў:

– Толькі назывецца што мы працуем. Заробкі малыя. Добра што і такія даюць.

Вельмі пашчасціла дзецям. Для іх былі падрыхтаваныя розныя гульні і атракцыёны. Праўда, карусель была амаль пустой па прычыне дарагіх квіткоў. Добры падарунак зрабіла бальніца: дарослыя маглі памераць ціск, рост, вагу і праверыць кроў на цукар бясплатна. Народныя майстры прадаставілі розныя цудоўныя вырабы. Але набываліся яны слаба па прычыне адсутнасці грошай, як сказаў майстар з Бярозы Васіль Жуковіч.

Шмат музыкі і песень на беларускай мове. Але ніводнага слоўца пра заснавальнікаў Бярозы: Яна і Барбару Гамшэяў, Льва Сапегу.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза