Бяроза і Белаазёрск падтрымліваюць акцыі пратэстаў вывешваннем плакатаў



Бяроза і Белаазёрск падтрымліваюць акцыі ў сталіцы метадам вывешвання плакатаў у розных месцах. Актывісты больш не жадаюць падтрымліваць рэжым штрафамі, выходзячы на акцыі.

Таму што бярозаўскія і белаазёрскія міліцыянты заняты ўжо трэці месяц адным: пераследам законапаслухмяных грамадзян, якія нейкім чынам хочуць агучыць свае адносіны да таго, што адбываецца ў краіне. Але існуючы незаконны рэжым пераследуе людзей па палітычных меркаваннях і парушае права чалавека, дадзенае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Міжнародным Пактам аб палітычных і грамадзянскіх правах, на свабоднае выказванне сваіх думак і права на мірныя сходы.

У існуючым неправавым полі людзі выбіраюць больш бяспечныя прымальныя метады, каб не быць у баку пры мірным змаганні з самазванцам і яго прыслужнікамі.

Жыве Беларусь!

Беларускае Радыё Рацыя