Бяроза святкуе Масленіцу
Масавым святкаванне назваць гэтым разам нельга, бо змясцілася яно на невялікім пятачку ля гарадскога кінатэатра і частачцы вуліцы Савецкай ля Цэнтральнага Дома культуры. Магчыма таму, што, нягледзячы на доўгачаканае сонейка, надвор’е даволі халоднае. Але хто прыйшоў, той не пашкадаваў: было што купіць, што паслухаць і што паглядзець, кажуць людзі:
— Добра, што ў на яшчэ ёсць куды прыйсці і дзесьці павесяліцца.
— Мне падабаецца, як выступаюць — усё падабаецца.
— Блінамі частавалі і артысты выдатныя.
— Вельмі шмат гульняў: з дзецьмі і з валёнкамі і з балонікамі. Вельмі добра.
— А мне дзядуля казаў, што на масленіцу абавязкова каталіся на конях і на арэлях, каб сонейка хутчэй прыйшло.
Масленічнай традыцыяй лічылася наведванне сваякоў і сяброў, каб папрасіць прабачэння за магчыма нанесеныя крыўды, прымірыцца. А потым без крыўдаў і са святлом у сэрцы ўступіць у Вялікі пост.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза