Бяроза – за перамены!



Мост праз рачулку Крэчат перад гарадскім паркам упрыгожылі бел-чырвона-белымі стужкамі ў выглядзе беларускага гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга, ля ўвахода ў парк і па галоўнай вуліцы Леніна з’явіліся плакаты-напамін пра тое, што першую прысягу Аляксандр Лукашэнка прымаў пад бел-чырвона-белым сцягам.

Прыхільнікі перамен пад нацыянальным сцягам на другім плакаце упэўнены, што да новага жыцця, да вольнай Беларусі патрэбна беларускай нацыі ісці разам, нягледзячы на колеры сцягоў.

Беларускае Радыё Рацыя