Бярозаўская пракуратура станоўча вырашыла справу Віталя Сакуты



Бярозаўская пракуратура вырашыла пытанне з жыллём для інваліда 3 групы з аграгарадка Першамайская Віталя Сакуты станоўча.

Кіраўніцтва прадпрыемства “Бярозаўскае”, якое зрабіла ў 2018 інваліда бамжом, разбурыўшы яго дом, павінна выдзеліць жыллё за кошт уласніка жыллёвага фонду, кажа Віталь Сакута:

– Я задаволены тым, што вырашыла пракуратура. Я іх прасіў, што ёсць дом Насарчука, там палова пустая, няхай мне яе прадставяць, я больш нічога не хачу.

Паводле экс-кандыдата ў Палату Прадстаўнікоў Валянціна Лазарэнкава, да якога Сакута звярнуўся за дапамогай, бадзянне інваліда па чужых кутках пачалося, як кажуць, з лёгкай рукі юрыста прадпрыемства Дзмітрыя Гукіна, які павінен быць, па рашэнню пракуратуры, зараз прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. За гэтым чалавекам водзіцца шмат грахоў, гаворыць Валянцін Лазарэнкаў:

– Калі ён быў міліцыянтам, з чалавека зрабіў алкаголіка, адправілі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, хаця чалавек быў нармальны. Потым гэта ўсё высветлілася. Там ён парушаў заканадаўства, парушаў заканадаўства зноў жа на выбарах. Не абраны стаў дэпутатам.

Цалкам рэпартаж слухайце з далучаным файле:

Па словах Валянціна Лазарэнкава, Гукіну сыходзяць з рук усе грахі, паколькі жонка Гукіна працуе намеснікам старшыні Бярозаўскага райвыканкама. Праблема Віталя Сакуты, па яго словах, праз тры дні павінна быць вырашана. Хаця адказ пракуратуры ад 30 красавіка атрыманы яшчэ ў пачатку траўня.

Беларускае Радыё Рацыя