Бярозаўскія актывісты сустрэліся з дэпутатам



Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Кузьмін сустрэліся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Беларусі Леанідам Кавалевічам, які вёў прыём у Белаазёрску.

Мэтай іх візіту было давядзенне інфармацыі пра зварот 1000 грамадзян Бярозаўскага раёна наконт неабходнасці правядзення рэферэндума. Таксама Валянціў Лазарэнкаў абмяняўся думкамі з дэпутатам наконт персаніфікацыі сістэмы аховы здароўя і сацыяльнай абароны:

– У 92 годзе, калі ў пашпарты мы заклалі гэты асабісты нумар, то на гэты асабісты нумар у банку і павінны пералічваць грошы. Тады празрыста, зразумела і для кіраўніцтва, і для чалавека, куды з гэтага рахунку былі патрачаны гэтыя грошы.

Сістэма персаніфікацыі дазволіць вырашыць і праблему дармаедаў. Бо кожны чалавек будзе зацікаўлены ў накапленні сродкаў на сваім рахунку на сацыяльную абарону. Таксама не было б праблем з павелічэннем коштаў на навучанне і медыцыну.

Былі падняты спрэчныя пытанні падаткаў і набыцця чыноўнікамі жылля. Калі ільготныя крэдыты павінны ісці на набыццё жылля шматдзетнымі і маладымі сем’ямі, а не для чыноўнікаў. Леанід Кавалевіч з гэтым пагадзіўся і абяцаў данесці  праблемы да Палаты прадстаўнікоў.

sustrecza_z_deputatam

Беларускае Радыё Рацыя