Бярозаўскія газавікі вырашылі паправіць сваё фінансавае становішча



Бярозаўскія газавікі вырашылі паправіць сваё фінансавае становішча праз платнае добраахвотна-прымусовае навучанне спажыўцоў газу на тэму таго, як кантраляваць і чысціць газавыя дымаходы. Тым, хто не атрымаў паперы пра праходжанне навучання за 18 рублёў, пры звяртанні да газавікоў па дапамогу адключаюць газ, пакуль тыя не аплацяць навучанне.

 «Да 18 рублёў дадаецца яшчэ 26 за “адключэнне-падключэнне”»,—  кажа 81-гадовая пенсіянерка з вёскі Кабакі Марыя Скробат:

— Яны мне сказалі, што навучанне тут у нас, у Кабаках, у клубе, у сем гадзін вечара. Я хаджу з 2 палкамі, а тым больш увечары. Куды я пайду? Калі б я ведала, што яны далі мне падпісацца за тое, што яны адключаюць за тое, што я не была на навучанні, я б не падпісала. А так, я ж не ведаю, за што я падпісалася. …

Супрацоўніца «Бярозамежрайгаза» лічыць, што адключаць газ у ацяпляльны сезон правільна, калі людзі не хочуць праходзіць навучання:

— Ёй выдалі прадпісанне, згодна з якім яна павінна была 2 тыдні таму прасці навучанне, альбо сваякі, што непасрэдна пражываюць з абанентам. Яны ўсё гэта праігнаравалі. І мы не будзем браць на сябе адказнасць за жыццё іншых людзей.

 З чым нязгодны грамадскі актывіст, мясцовы жыхар Анатоль Сахаруша. Ён лічыць такі падыход звычайным махлярствам, калі галоўным з’яўляецца не навучанне, а 18 рублёў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

img_4464

img_4527

img_4530

img_4531

img_4532

img_4533

img_6057

Беларускае Радыё Рацыя