Бяспечных святаў!



Сёлета ў Беларусі дазволілі пераднавагодні продаж піратэхнічных вырабаў, забарону на якія ўлады ўводзілі пасля 9-га жніўня 2020 года. Гэтая акалічнасць дадала працы ратавальнікам. Яны праводзяць адмысловыя мерапрыемствы па выяўленні няякасных вырабаў і нелегальнага гандлю.

“Заклікаем дарослых берагчы дзяцей і не набываць ім піратэхніку”, – гаворыць ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі:

 Ёсць патрабаванні заканадаўства пра забарону рэалізацыі гэтых вырабаў дзецям да пятнаццаці год, тым не менш іх набываюць бацькі, дзядулі, бабулі, даюць імі карыстацца дзецям. У выніку чаго мы маем трагічныя выпадкі, якія, як правіла, маюць цяжкія наступствы. Гэта не проста апёкі, гэта адарваныя пальцы, скалечаныя вочы, вушныя ракавіны. То бок наступствы траўмы цяжкія.

Суразмоўца дадае, што самы пік няшчасных здарэнняў пры выкарыстанні піратэхнікі выпадае на Новы год і праваслаўныя Каляды. Амаль 90% ахвяраў – асобы нападпітку.

Беларускае Радыё Рацыя