Бясплатна адправіць паштоўку ў дзень роднай мовы



Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. У гэты дзень можна адправіць бясплатную віншавальную паштоўку родным і блізкім, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Абраць у сталіцы віншавальную паштоўку і бясплатна адправіць яе па Беларусі можна ў наступных паштовых аддзяленнях: на Галоўпаштамце (пр. Незалежнасці, 10, з 16:00 да 18:00) і ў АПС № 88 (вул. Пуліхава, 19, з 15:00 да 16:00).

У рамках святкавання Дня роднай мовы супрацоўнікі «Белпошты» раскажуць пра папулярны ў свеце рух – посткросінг і падзеляцца інфармацыяй пра новыя паслугі нацыянальнага аператара паштовай сувязі.

zviazda.by