Бясплатныя кансультацыі для маламаёмных



Адвакаты Беларусі правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян 1 кастрычніка. Як паведаміла прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Ірына Рэўт, акцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей.

Бясплатныя кансультацыі пройдуць ва ўсіх адвакацкіх утварэннях краіны.

Адвакаты растлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.

Такія мерапрыемствы па рашэнні савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў праводзяцца ў краіне рэгулярна. Адвакаты бясплатна кансультавалі маламаёмных 15 сакавіка – з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларус, 26 чэрвеня – Дня ўтварэння адвакатуры. Такая акцыя таксама запланавана на 29 лістапада – з нагоды Дня юрыста.

БелТА