Былога палітвязеня Міхаіла Жамчужнага дапыталі



Праваабаронца і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, у якога на 1 снежня быў прызначаны суд з нагоды зменаў патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, нейкі час не выходзіў на сувязь. Пачала з’яўляцца інфармацыя, што ён затрыманы, піша „Віцебская Вясна”.

Праз некаторы час з тэлеграм-акаўнта Жамчужнага праваабаронцам напісалі: «На званкі не адказваю. Я на волі».

паведаміў, што толькі што выйшаў з допыту. У яго прайшоў ператрус. Ён на волі. Пазней, у 13.30, Міхаіл Жамчужны паведаміў, што толькі што выйшаў з допыту. У яго прайшоў ператрус. Ён на волі.

«Паказанняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», — паведаміў Жамчужны.

Нагадаем, у Віцебску ад самай раніцы 1 снежня супрацоўнікі МУС прыходзілі з ператрусамі да віцебскіх актывістаў. Наведаліся сілавікі і да Міколы Качурца ды Уладзіміра Кійко.

Актывіст Уладзімір Кійко паспеў паведаміць у сацыяльных сетках, то да яго «ломяцца міліцыянты», пасля чаго сувязь з ім знікла.

Пасля 14.00 на сувязь з праваабаронцамі выйшаў Уладзімір Кійко. Па ягоных словах, да яго прыходзілі з ператрусам, але ён не адчыніў — і цяпер знаходзіцца на волі.

Ад самай раніца супрацоўнікі МУС прыйшлі і да віцябляніна Міколы Качурца. Пра гэта паведаміла ягоная жонка.

Вобшукі і затрыманні адбываюцца 1 снежня ва ўсёй краіне.