Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў



Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў.

Маргарыта Зубарава Фота: ВКонтакте

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора, 18 чэрвеня, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Суд прызначыў ёй штраф памерам 960 рублёў.

Нядаўна ў дачыненні да Зубаравай было прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнай справы.  Але ўзамен на гэта яе аштрафавалі на 30 базавых.

Па справе «Рабочага руху» цяпер за кратамі 10 палітвязняў.

[manual_related_posts]