Былы дэпутат расейскай дзярждумы хоча аднавіць манархію



Былы дэпутат дзяржаўнай думы Расеі Антон Бакаў плануе арэндаваць тры выспы для стварэння „альтэрнатыўнай Расеі і адраджэння манархіі”.

Пра гэта піша выданне „Гардыян”. Інфармацыйны рэсурс удакладняе, што Бакаў ужо вядзе перамовы з урадам Кірыбаці. Былы парламентар мае намер укласці каля 350 мільёнаў даляраў у эканоміку ціхаакіянскай астраўной дзяржавы, размешчанай у Мікранэзіі і Палінэзіі.

Антон Бакаў вядомы ў Расеі не толькі як былы дэпутат дзярждумы, але і як лідар Манархічнай партыі Расеі. Так яшчэ раней ён стварыў праект віртуальнай дзяржавы „Расейская імперыя”, якая ў 2014 годзе была пераназваная ў Суверэнную Дзяржаву Імператарскі Прэстол на чале з прамым нашчадкам дома Раманавых Мікалаем ІІІ.  

Беларускае Радыё Рацыя