Былы камандзір «Алмаза» стаў намеснікам дырэктара па бяспецы ў «Стайках»



Палкоўнік Віктар Зураеў пакінуў пасаду камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» і заняў пасаду намесніка дырэктара ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».

Пра гэта стала вядома спартоваму сайту «Трыбуна». «Трыбуна» мяркуе, што галоўным ягоным абавязкам на новым месцы — праверка работнікаў цэнтра на добранадзейнасць. Іншымі словамі, вывучэнне лайкаў і пастоў у сацсетках, подпісаў за вылучэнцаў падчас прэзідэнцкай кампаніі-2020 і г.д.

Згодна з незалежнымі расследаваннямі, менавіта баец «Алмаза», якім тады кіраваў Віктар Зураеў, зрабіў смяротны стрэл у менчука Аляксандра Тарайкоўскага падчас разгону акцыі пратэсту ля станцыі метро «Пушкінская» летась 10 жніўня.