Былы курсант вучэбнага цэнтра МУС РБ хацеў бы „закапаць мову”
Каардынатар грамадскага аб’яднання „Справаводства па-беларуску” Ігар Случак паведаміў у сваім Фэйсбуку пра чарговую праяву беларусафобіі.
Васіль Варушчэнка, які працаваў у праваахоўных органах, напісаў: „Беларуская мова – гэта труп, які гніе, яго пара ўжо закапаць як мага глыбей. Так лічу”.
Варта адзначыць, што ён праходзіў навучанне ў Вучэбным цэнтры дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і пэўны час працаваў у тым жа дэпартаменце, але быў звольнены ў 2013.
Фотаздымкі з асабістай старонкі Варушчэнкі УКантакце, якія ў асноўным датуюцца 2012-2015 гг., даюць магчымасць ацаніць яго культурны ўзровень, маральны воблік ды зацікаўленні.
[Not a valid template]
На фота ён кладзе ногі на стол у судзе, пагражае кату, пераапранаецца ў жаночую вопратку, робіць здымкі міліцэйскага пасведчання разам з белым рэчывам і грашыма ды інш.
Беларускае Радыё Рацыя