Былы палітвязень Арцём Дубскі не выходзіць на сувязь пасля выкліку ў КДБ



Былы палітвязень Арцём Дубскі, брат прызнанага палітвязнем Іллі Дубскага, не выходзіць на сувязь пасля заявы аб збіцці сілавікамі і выкліку ў КДБ 12 траўня. Пра гэта паведамляе праваабарончая валанцёрская група MAYDAY.

Арцём Дубскі – чалавек з даўняй апазіцыі рэжыму Лукашэнку, адзін з лідараў Маладога Фронту ў Асіповічах у другой палове 2010-х. Тады ж ён быў і палітвязнем. Пасля вызвалення выехаў за мяжу, з 2011 года жыў у Польшчы. Як пішуць праваабаронцы, Дубскі прыехаў з Польшчы ў Асіповічы, каб праведаць сваю сям’ю. 11 мая ён разам са сваякамі паехаў у Мінск, дзе былога палітвязня на выхадзе з ГЦ «На Нямізе» затрымалі і збілі «байцы ў масках». Яму сказалі 12 траўня з’явіцца на допыт у КДБ у якасці асобы, у дачыненні да якой праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. 12 мая Дубскі так і не трапіў у Менск: недзе апоўдні яго затрымалі ў Асіповічах. Дзе ён знаходзіцца, невядома.