Былы палізняволены Мікалай Дзядок прэзентаваў сваю новую кнігу



Турэмная проза робіцца ў Беларусі апошнімі гадамі літаратурным трэндам.

Сваю кнігу «Фарбы паралельнага свету» у Менску прэзентаваў былы палітзняволены анархіст Мікалай Дзядок:

— У нас прайшла прэзентацыя кнігі, якую я напісаў часткова ў турме, а часткова па выхадзе на волю. Гэта кніга турэмнай аналітыкі — мая спроба прааналізаваць, як працуе карнай сістэма на канкрэтных прыкладах, а таксама падзяліцца сваімі ўражаннямі ад тых 5 гадоў, якія я правёў за кратамі. Мяне арыштавалі па так званай «справе анархістаў» і абвінавацілі ў нападах на дзяржаўныя ўстановы, нібыта як арганізатара, і мяне і яшчэ 2 маіх паплечнікаў судзілі і такім чынам вынеслі нам прысуды ў 2011 годзе, а вызваліўся я ў 2015 годзе.

Мікалай Дзядок вучыцца цяпер у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Улады пасля вызвалення не робяць яму ніякіх перашкодаў у перамяшчэнні. Перад прэзентацыяй спадар Мікола правёў ноч разам з абаронцамі Курапатаў у Менску.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя