Былы выведнік: Мілітарызацыя памежжа – трывожная праява



Расея размяшчае дадатковыя вайсковыя сілы ўздоўж беларускай і ўкраінскай межаў. У горадзе Клінцы Бранскай вобласці з’явяцца новыя вайсковыя часткі, дзе будзе дыслакавацца 28-я мотастралковая брыгада. Вайскоўцы гэтага злучэння прымалі ўдзел у анексіі Крыма і спецаперацыях на Данбасе.

1428743095_63-600x336

Інфармацыю пра з’яўленне новых вайсковых баз на мяжы з Беларуссю сабралі з адкрытых крыніцаў валанцёры інтэрнэт-рэсурса InformNapalm:

1-8

Былы вайсковы выведнік Андрэй Толчын лічыць мілітарызацыю памежжа трывожнай праявай:

– Калі на такой адлегласці размяшчаецца частка, якая можа быць хутка перакінута і пайсці ў атаку, то заўсёды гэта расцэньваецца як правакацыя ці нейкі варожы акт. Больш за тое, гэта ж так званая саюзная дзяржава, якія ж тут могуць быць войскі? Гэта ж саюзнікі, але яны размяшчаюць гэтыя войскі.

Паводле апублікаваных дадзеных, адлегласць ад новых расейскіх вайсковых базаў у Бранскай вобласці да Веткаўскага раёна Гомельшчыны будзе складаць прыблізна 50 км. Да Гомеля – 90 км.

13054471_243548642662984_1357854959_o

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

 

[manual_related_posts]
  • http://facebook.com/profile.php?id=100001392684127 Аляксандр Дзягцярэнка

    Мда.

Комментарии для сайта Cackle