BYPOL: палкоўнік Вайсковай акадэміі рыхтаваў курсантаў страляць у пратэстоўцаў



BYPOL атрымаў чарговае аўдыёсведчанне пра яшчэ аднаго камандзіра – здрадніка беларускага народа.

У распараджэнні ініцыятывы аказаўся аўдыёзапіс, які, на думку BYPOL, раскрывае імя афіцэра, які гаварыў пра магчымасць страляць ва ўласны народ. Ініцыятыва BYPOL паведаміла, што атрымала аўдыёсведчанне пра выказванне афіцэра Узброеных сіл. На аўдыё чалавек, якога BYPOL называе начальнікам факультэту Вайсковай акадэміі палкоўнікам Сяргеем М., нібыта аддае загад сваім курсантам пра гатоўнасць прымяніць зброю ў дачыненні пратэстоўцаў:

«Скажу: „Агонь!“ Першы стрэл халастым пойдзе, а хтосьці… хтосьці потым баявым».

Размова, як сцвярджае ініцыятыва, была запісаная ў «10-х днях жніўня 2020 года».

Беларускае Радыё Рацыя