Бюлетэні на рэферэндуме будуць толькі на расейскай мове



У эфіры дзяржаўнага тэлеканала АНТ паказалі, як будзе выглядаць бюлетэнь і як ён будзе абаронены “ад падробак”. Тэкст дакумента цалкам на расейскай мове. Апошні раз такое ў 2004 годзе, калі Лукашэнка прасіў дазволіць яму пераабірацца бясконцую колькасць разоў. Бюлетэні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў друкуюцца па-беларуску. Адваротны бок будзе светла-салатавага колеру, таксама на ім будзе напісана “Республика Беларусь”. Аргументуюць гэта тым, што ня хочуць даць магчымасці махлярам падрабіць бюлетэнь.

Рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі пройдзе ў Беларусі 27 лютага. Працэс пачнецца датэрміновым галасаваннем, якое стартуе 22 лютага.

[manual_related_posts]