Caviar выпусціла iPhone 7 з залатым барэльефам Пуціна
Год таму
Кампанія Caviar абвясціла пра выхад лімітаванай серыі iPhone 7 Supremo Putin Damascus. Смартфон упрыгожылі залатым барэльефам расейскага прэзідэнта і ўзорам „дамаская сталь”. Кошт навінак пачынаецца ад 3300 даляраў.
У Caviar лічаць, што дамаская сталь з’яўляецца ўвасабленнем мужнасці і сілы. „Можна сказаць, што галоўным боем Уладзіміра Пуціна ў 2016 годзе стала Сірыя”, – дадалі ў кампаніі, тлумачачы, навошта патрэбны ўзор у выглядзе дамаскай сталі.
Будзе даступна ўсяго 64 асобнікі з аздабленнем як з жоўтага, так і з белага золата.