Cевярын Квяткоўскі: Удалося вырвацца на свабоду



Вядомы беларускі літаратар і пісьменнік Севярын Квяткоўскі пасля заведзенай на яго крымінальнай справы вымушаны быў пакінуць Беларусь.

Аднак перад гэтым ён прыехаў у Беларусь пасля некалькіх месяцаў падарожжа па Еўропе.

– Я тры з лішкам месяцы правёў за мяжой у розных краінах, і вось калі прыехаў з Вільні ў Менск, мой сябар беларус, які вымушаны быў эміграваць, пытаецца, а можа быць не варта? Я кажу, можа і не варта, але ў мяне там важныя сямейныя справы, а па-другое, я нічога не ведаю, нават калі мяне будуць катаваць, я нічога не раскажу, бо нічога не ведаю. Я даўно не ў справах нейкіх грамадскіх арганізацый ці рэдакцыйных.

Па словах Севярына, яму ўдалося вырвацца з Беларусі вельмі выпадкова, і ён вельмі дзякуе за дапамогу:

– Папярэджу, што я не магу ўсе нюансы зараз казаць, таму што схема, паводле якой людзей з Беларусі эвакуююць, яна мусіць заставацца непразрыстай для органаў.

Севярын Квяткоўскі лічыць, што ў пінскім ІЧУ, дзе ён правёў некалькі дзен па заведзенай на яго справе, над ім ставіліся эксперыменты, пасля якіх ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча

[manual_related_posts]