Чаго чакаць ад пастановы Міністэрства аховы здароўя № 66 ?



У беларускіх аптэках з 19 кастрычніка пачала дзейнічаць пастанова Міністэрства аховы здароўя № 66. Паводле гэтай пастановы, пасля выдачы лякарства рацэпты забіраюцца. Чаго раней не было.

Гэтыя змены робяць больш жорсткім кантроль за прымяненнем прэпаратаў, назначэнне лекавых сродкаў робяць больш рацыянальным,  кажа загадчык цэнтральнай аптэкі № 18 у Бярозе Алег Казюпа:

 

lekyIMG_8214

– Гэта заклікана ў першую чаргу ўпарадкаваць ужыванне медыцынскіх прэпаратаў. Таксама, у нейкай ступені, прыпыніць самалячэнне. Гэта нармальная еўрапейская практыка. Нічога страшнага ў гэтым я не бачу.

Людзі абураюцца: новаўвядзеннне ўскладняе працу ўрачоў, якіх не хапае. Кладзецца цяжарам на плечы пацыентаў, асабліва з хранічнымі хваробамі:

 – У меня захворванне, пры якім пастаянна трэба прымаць гармоны. Яны раней адпускаліся без рэцэпту. Зараз купіць іх я не магу.

– Мне зараз дзеля таго, каб выпісаць рэцэпт на лекі, трэба выстаяць вялізную чаргу. Лекі заканчваюцца, і  я ізноў стаю ў чарзе.

– Вымушаюць купляць за мяжой, у той жа Польшчы.

На гэтую праблему загадчык цэнтральнай аптэкі № 18 у Бярозе Алег Казюпа глядзіць аптымістычна. На ягоную думку, нязручнасці абавязкова падкарэктуюцца. Пачатак ёсць. Месячны тэрмін рэцэпта ўжо расцягнуты на 2.

Беларускае Радыё Рацыя