Чаканы адказ: Знайсці вандалаў не ўдалося



Міліцыянты не сталі шукаць вандалаў, якія апаганілі месца масавых пахаванняў ахвяраў сталінізма ў лесе пад Гомелем.

Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі:

– Я звярнуўся ў РАУС Гомельскага раёна. З РАУСа мой зварот перанакіравалі ў лясніцтва. І вось з лясніцтва прыйшоў адказ, што выявіць тых людзей, якія парушылі Адміністрацыйны кодэкс і пашкодзілі верхні слой зямлі, выкапаўшы гэтую яму, не ўдалося. Адказ гэты, насамрэч, чаканы. Ён паказвае адносіны да гістарычнай памяці народа.

У пачатку лістапада гэтага году невядомыя, каля помных крыжоў ахвярам палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Тры Слупы ў Шчакатоўскім лесе, пры дапамозе тэхнікі раскапалі вялікую яму. Выняты з ямы грунт знік у невядомым напрамку. Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці мяркуюць, што акт вандалізма маглі здзейсніць так званыя „чорныя археолагі”.

wp_20161

Беларускае Радыё Рацыя