Чаму большасць беларусаў ігнаруе нашэнне масак і дыстанцыяванне?
Нягледзячы на ўражваючы маштаб распаўсюду штама “Амікрон” і вялікую колькасць захворванняў, большасць грамадзян ігнаруе нашэнне масак і сацыяльнае дыстанцыяванне, – паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Па словах пінскага блогера Мікалая Клімовіча, людзі добра ўсведамляюць небяспеку, ад чаго цяжэй зразумець такія паводзіны:
-Людзі ходзяць без масак. Я з многімі людзьмі размаўляю. Гэта не заспакоенасць ці тое, што людзі не баяцца. Проста людзі думаюць – што будзе, тое будзе. Калі заразміся, то заразімся. Калі не, то нас Бог выратуе.
Суразмоўца ўпэўнены, што такая сітуацыя склалася з-за адсутнасці ў краіне адзінай зразумелай афіцыйнай пазіцыі. Медыкі заклікаюць да аднаго, але ўлады дэманструюць грэблівае стаўленне да санітарна-эпідэміялагічных правілаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sibkray.ru
[manual_related_posts]