Чаму гітлераўскіх нацыстаў памылкова называюць фашыстамі?
Чаму нават у сённяшняй Беларусі гітлераўскіх нацыстаў часоў Другой сусветнай вайны памылкова называюць фашыстамі?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:
– Ёсць сур’ёзныя адрозненні паміж фашызмам і нацызмам. Фашызм ніколі не быў расавым вучэннем, гэта сацыяльнае вучэнне. Ну, а чаму менавіта ў Савецкім Саюзе прыжыўся тэрмін „фашысты”, а не нацысты, ну мне здаецца, што гэта пачалося яшчэ падчас грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, дзе прыхільнікаў Франка называлі фашыстамі, у тым ліку і таму, што на іх баку змагаліся італьянскія добраахвотнікі. Ну, адпаведна, „нацызм”, ён не атрымаў нейкага такога пашырэння сярод шырокіх колаў насельніцтва.
Падчас цяперашняй вайны Расеі супраць Украіны карэктна навуковыя тэрміны „нацызм” і „фашызм” канчаткова размытыя ў масавай свядомасці да ўзроўню прапагандысцкай лаянкі.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]