Чаму самаізаляцыя правакуе гвалт у сям’і?



Адразу звяртацца па дапамогу і не зацягваць праблему з гвалтам у сям’і рэкамендуе кіраўніца Пінскага гарадскога грамадскага аб’яднання „Клуб дзелавых жанчын „Паўдневы захад”, псіхалагіня Жанна Ількавец.

Такая тэма стала яшчэ больш актуальнай у сувязі з каронавіруснай інфекцыяй і неабходнасцю самаізаляцыі, — распавяла яна:

– У новай рэчаіснасці людзі вымушаныя больш часу праводзіць разам. І раздражненне і агрэсія нарастаюць. І гэта зараз можа праяўляцца нават у тых сем’ях, у якіх сужонцы не праяўлялі агрэсіі. І гэтага гвалту не было. У сувязі з гэтым людзі маюць патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе і падтрымцы. Павялічваецца колькасць людей, якім патрэбная дапамога. Трэба ім  дапамагчы справіцца з гэтай праблемай.

Жанна Ількавец перакананая, што тэма гвалту ў сям’і падчас эпідэміі павінна падымацца нароўні з колькасцю станоўчых тэстаў на Ковід-19. Паколькі гэта значная і вельмі важная частка жыцця.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя