Чаму так позна прымаецца Закон аб альтэрнатыўнай службе?



“Улада сказала “а”, але забылася пра “б”, – каментуе правабаронца Алег Волчак прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў законапраект аб альтэрнатыўнай службе.

Алег Волчак: Апошнія 5-6 гадоў праваабаронцы вельмі актыўна выступалі, каб у Беларусі з’явіўся Закон аб альтэрнатыўнай службе ў суадноснасці з Канстытуцыяй. Таму законапраект – гэта добры першы крок, але ўлада пакуль сказала толькі “а”, але забылася пра “б”. Бо пад “альтэрнатыўку” будуць падпадаць тыя маладыя людзі, якія не хочуць і не могуць служыць па рэлігіёзных перакананнях. Але атрымоўваецца дыскрымінацыя ў адносінах да іншых грамадзян. Можа і яны хацелі б аддаць доўг Радзіме на “грамадзянцы”, а не ў ботах. Чаму б і ім не прадаставіць такую магчымасць? Але ж улада на гэта не ідзе, хоць, прымаючы законапраект аб альтэрнатыўнай службе, можа быць, хоча паказаць Еўропе, што ў нас таксама ёсць нейкія дэмакратычныя змены. Тым не менш, на мой погляд, нават альтэрнатыўная служба не вырашаць праблему тых, хто ўхіляецца ад службы ў арміі.

РР: Армія не карыстаецца папулярнасцю ў моладзі?

Алег Волчак: Думаю, так. У многіх склалася меркаванне, што гады, праведзеныя ў арміі, – гэта бессэнсоўна згублены час. Армія павінна быць кантрактнай, каб чалавек там займаўся не фарбаваннем травы, а прафесійнай справай. Тады б і пытанне пра альтэрнатыўную службу вырашылася само па сабе.

РР: Чаму так доўга ў Беларусі не маглі раглядзець Закон аб альтэрнатыўнай службе?

Алег Волчак: Гэта пытанне трэба адрасаваць высокім начальнікам, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца пытанне, бо такі закон павінен быў з’явіцца праз два гады пасля прыняцця Канстытуцыі. Магчыма, у гэтай справе не было вопыта, але ж з часам усяму можна было навучыцца. Праблему адкладвалі на “потым”, так і атрымалася, што дацягнулі да апошняга. Зараз жа, не выключаю, моладзь можа нават будзе ўступаць у рэлігіёзныя секты, каб не ісці служыць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота interfax.by

[manual_related_posts]