Чарговае „кармленне галубоў” у Берасці



Берасцейцы 24 раз выйшлі на плошчу Леніна на гэтак званае „кармленне галубоў” у знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Па дадзеных праваабаронцаў, на цэнтральнай плошчы Берасця было каля 40 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. „Мерапрыемства праходзіла пад наглядам сілавікоў”, – зазначыў блогер Сяргей Пятрухін:

Неяк сёння яны ўвогуле паводзілі сябе патаемна, незаўважна. Вунь там сядзіць «ціхарок» пад елачкай, напэўна. Яшчэ тут адзін хадзіў. Зразумела, што яны робіць гэта праз сілу, ім сорамна. І жорстка іх не хочацца ўжо троліць. Яны адварочваюцца і адыходзяць, ім непрыемна.

З 28 лютага штонядзелю ў 12:00 на плошчы Леніна збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, каб абмеркаваць бягучую сітуацыю вакол яго, а таксама падсумаваць вынікі супрацьстаяння.

Поўны гук у далучаным файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара

[manual_related_posts]