Чарговага беларуса судзяць за абразу Лукашэнкі



Пацікавіўся ў службы „102” — якая адказнасць за абразу і… абразіў Лукашэнку.

У судзе Полацка і Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі.  

Па матэрыялах абвінавачання Дзмітрый, 31 студзеня  патэлефанаваў на лінію „102” і „падчас размовы з дзяжурным супрацоўнікам міліцыі дапусціў выказванні ў непрыстойнай форме ў бок кіраўніка Беларусі, чым абразіў яго”.

Лінгвістычная экспертыза пастанавіла, што ягоныя словы з’яўляюцца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Сваю віну ў судзе прызнаў часткова, адзначыў, што намеру на абразу ў яго не было.

t.me/viasna96

[manual_related_posts]