Чарговая перамога ініцыятывы “Гародня”



Дзякуючы патрымцы кіраўніка грамадскай ініцыятывы “Гародня” Анатоля Мышкевіча, на адным з пад’ездаў па вуліцы Пушкіна ў Гародні былі ўсталяваны адмысловыя парэнчы для людзей сталага ўзросту.

Пра ініцыятыву распавядае Анатоль Мышкевіч:

– Збіралі подпісы за кандыдата ў дэпутаты. У адным з пад’ездаў бабуля 38-га года нараджэння папрасіла паставіць парэнчы каля другога пад’езда. Я сам ведаю, у мяне ў бабулі былі хворыя ногі, як сталым людзям цяжка бывае ўзняцца ў пад’езд. Можна сказаць, што работнікі гарадскога ЖЭС, куды я звяртаўся, аператыўна адгукнуліся і ўсталявалі парэнчы. Дзякуй ім за працу.

Жыхарка аднаго з пад’ездаў гэтага дома вельмі радая, што ёй разам з Анатолем удалося дапамагчы сталым людзям.

– Шмат разоў звярталіся па тэлефоне с просьбай прывесці ў парадак лаўкі, калі нашага дома. І каля другога пад’езда на пляцоўцы паставіць парэнчы, бо цяжка ўздымацца па пляцоўку. Ужо дзве бабулі з гэтага пад’езда ламалі ногі. Было страшна глядзець, як яны падалі на калені і ўздымаліся на гэтую пляцоўку. І вось нарэшце нам паставілі парэнчы і людзі вельмі ўдзячныя.

Ініцыятыва “Гародня” ўжо неаднаразова дапамагала гарадзенцам у вырашэнні розных сацыяльных пытанняў у розных кропках гораду і збіраецца надалей гэта рабіць.

Беларускае Радыё Рацыя