Чарговага беларускага адваката пазбавілі ліцэнзіі



Адваката Юлію Юргілевіч выключылі з калегіі адвакатаў Гародні. Яна працавала адвакатам 18 гадоў.

Як піша Белсат, намеснік пракурора Гарадзенскай вобласці Андрэй Скурат выказаў сумневы ў прафесіяналізме адваката. За папярэднія 18 гадоў працы прэтэнзій да Юліі Юргілевіч не было.

Адвакат Юлія Юргілевіч абараняла некаторых палітвязняў: мастака Алеся Пушкіна, над якім яшчэ не пачаўся суд; студэнта-хіміка Арцёма Баярскага, якому прысудзілі 5 гадоў калоніі; музыку Ігара Банцэра, які ўжо выйшаў на волю ды іншых. Выключэнне з адвакацкай калегіі азначае пазбаўленне адвакацкай ліцэнзіі і забарону на працу.

[manual_related_posts]