Чарговы палітычны прысуд у Бярозе
У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжана крымінальная справа 35-гадовага жыхара горада Бяроза Юрыя Юдчыца за абразу ў інтэрнэце на пачатку мінулага году начальніка інспекцыі па справах непаўнагадовых мясцовай міліцыі Дзмітрыя Лішко. Старшыня суда Наталля Вакульчык палічыла Юдчыца вінаватым за негатыўны каментар у адрас маёра Лішко і пакарала абвінавачанага двума гадамі „дамашняй” хіміі і выплатай 1000 рублёў Лішко маральнай шкоды. Бярозаўская актывістка, якая не пажадала называць сваё імя і прозвішча ў мэтах бяспекі, лічыць, што прыгавор занадта суровы і скіраваны на запужванне людзей.

Паводле праваабаронцы Сяргея, Камітэт па правах чалавека ААН звяртаў увагу на тое, што ўсе грамадскія дзеячы, у тым ліку прадстаўнікі палітычнай ўлады на законных асновах могуць станавіцца аб’ектамі крытыкі і нападак. І што такія справы могуць быць разгледжаны толькі ў грамадзянскім працэсе.

Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]